Семінар па пытаннях арганізацыі працы з электроннымі дакументамі і іх архіўнага захоўвання

7 кастрычніка 2026 г. на пляцоўцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія з'яўляюцца крыніцамі камплектавання ўстаноў дзяржаўных абласнога і занальных архіваў Магілёўскай вобласці, прайшоў семінар па пытаннях арганізацыі працы з электроннымі дакументамі і іх архіўнага захоўвання.

Семінар праходзіў у рамках садзейнічання забеспячэнню выканання норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2022 № 188 «Аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» у частцы размяшчэння і захоўвання электронных дакументаў у АІС «Ведамасны архіў».

Прадстаўнікамі НЦЭП асветлены тэмы выкарыстання АІС «Ведамасны архіў», яе функцыянальных магчымасцей, парадку фарміравання спраў, перадачы іх у архіў арганізацыі.