Удзел НЦЭП у канферэнцыі «Лічбавыя рашэнні для бізнесу»

8 красавіка 2026 года ў Мінску адбылася канферэнцыя «Лічбавыя рашэнні для бізнесу». Мерапрыемства было ініцыявана Навукова-тэхналагічнай асацыяцыяй «Інфапарк» пры падтрымцы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Канфедэрацыя Лічбавага Бізнесу».

У цэнтры ўвагі канферэнцыі былі практычныя інструменты, якія дапамагаюць кампаніям спрашчаць працэсы, змяншаць адміністрацыйную нагрузку і падвышаць эфектыўнасць працы. Сярод запрошаных экспертаў выступіла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч з дакладам на тэму: «Лічбавае ўзаемадзеянне бізнесу і дзяржавы: сэрвісы і магчымасці партала электронных паслуг “Е-Паслуга”».

«Е-Паслуга» дазваляе бізнэсу аператыўна атрымліваць неабходныя паслугі і інфармацыю, мінімізуючы часовыя і адміністрацыйныя выдаткі.

Канферэнцыя «Лічбавыя рашэнні для бізнесу» стала важнай дыскусійнай пляцоўкай, якая аб'яднала прафесіяналаў для абмеркавання актуальных пытанняў цыфравізацыі эканомікі. Удзел НЦЭП у мерапрыемстве падкрэслівае імкненне цэнтра да пабудовы сучаснай і эфектыўнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і бізнесам у Рэспубліцы Беларусь.